П.М. МАШЭРАЎ
1918-1980
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і Машэрава Мірона Васільевіча і Дар’і Пятроўны. Прапрадзед Пятра Міронавіча быў французам, салдатам напалеонаўскага войска, пакінутым пасля адступлення на тэрыторыі Сенненскага павета ў 1812 годзе.
З васьмярых дзяцей, якія нарадзіліся ў сям’і Машэравых, выжылі пяцёра: Павел (генерал, кіраваў палітаддзелам штаба Беларускай ваеннай акругі), Матрона, Пётр, Вольга (урач-эндакрынолаг, працавала ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце), Надзея.
У 1934 годзе паступіў на педрабфак Віцебскага педінстытута. З 1935 году студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава, які скончыў у 1939 годзе. Па размеркаванні ў 1939-1941 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў сярэдняй школе райцэнтра Расоны Віцебскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з першых дзён – добраахвотнік у радах Чырвонай Арміі. Трапляе ў акружэнне, у жніўні 1941 гада бяжыць з палону. З’яўляўся адным з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. У жніўні 1941 гада арганізаваў і ўзначаліў падполле ў Расонах. З красавіка 1942 гада камандзір партызанскага атрада імя М.А. Шчорса. Атрад пад яго караўніцтвам у жніўні 1942 года здзейсніў буйную аперацыю – выбух маста праз р. Дрыса на чыгунцы Віцебск – Рыга. З сакавіка 1943 года – камісар партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага. З верасня 1943 года першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМ Беларусі. У 1944 годзе быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Пасля вызвалення Беларусі – з ліпеня 1944 гада працаваў першым сакратаром Маладзечанскага, Мінскага абкамаў ЛКСМБ. З ліпеня 1946 года – сакратар, а з кастрычніка 1947 года – першы сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. У ліпені 1954 года быў абраны другім сакратаром Мінскага абкама партыі, а ў жніўні 1955 года першым сакратаром Брэсцкага абкама Кампартыі Беларусі. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-5-га і 7-10-га скліканняў.
З 1959 г. сакратар, з 1962 другі сакратар, а з сакавіка 1965 года першы сакратар ЦК КП Беларусі. У 1978 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.