Сёння жыццё на планеце б’ецца трывожным пульсам. Мільёны людзей ва ўсіх кутках зямнога шара задаюць адно і тое ж пытанне: ”Як захаваць мір?“. Конкурс дзіцячага малюнка”Нам мір завешчана берагчы“ з’яўляецца асабліва актуальным у гэты няпросты час. Мы павінны памятаць пра подзвіг нашага народа, паважліва ставіцца да мужнасці і гераізму савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і перадаваць памяць пра Перамогу будучым пакаленням.
Завершаны раённы этап адкрытага Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка ”Нам мір завешчана берагчы“, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго арганізатарамі з’яўляліся Сенненская арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, аддзел па адукацыі Сенненскага райвыканкама.
На конкурс у дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі ”Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ былі прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў розных узроставых катэгорый у намінацыях ”Яны змагаліся за Радзіму“, ”Дарагія мае ветэраны“, ”Свята Перамогі вачыма дзяцей“, ”Мая сям’я і Вялікая Перамога“, ”Дзеці малююць герояў Вялікай Айчыннай вайны“.
Члены журы старшыня Сенненскага раённага Савета БГАВ Т.М.Смірнова і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Д.А.Ухваронак адзначылі:
– Галоўнай задачай канкурсантаў было адлюстраваць тое, як яны разумеюць боль і страты тых ваенных гадоў, як ганарацца сваімі продкамі, як важная Перамога і кошт, якім яна засталася нашай краіне. Кожны дзіцячы малюнак – гэта прадуманы сюжэт, які прапушчаны праз асабістыя пачуцці аўтара.
Журы вызначыла пераможцаў. Большасць з іх – навучэнцы А. М.Польскай, педагога дадатковай адукацыі Сярэдняй школы №1 г. Сянно імя З. І. Азгура. Малюнкі юных мастакаў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Усё далей адыходзяць ад нас гады Вялікай Айчыннай вайны, але мы не забываем гэты час. Кожнае новае пакаленне малюе вайну, подзвігі сваіх прадзедаў і прапрадзедаў. Галоўнае, каб вайна, застаючыся на малюнках і карцінах, ніколі не паўтарылася ў рэальнасці.
В. В. Каржыцкая, загадчык аддзялення
дадатковай адукацыі Сенненскага РЦДіМ
ИТОГИ районного этапа открытого Республиканского конкурса детского рисунка ”Нам мир завещано беречь“


ПАРТРЭТ ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА К.С.ЗАСЛОНАВА.
СШ №1. г.Сянно


начная ведзьма. СШ №1 г.Сянно


