Майстэрства і фантазія: школьнікі прадставілі работы да зімовых свят

Завяршыліся адразу тры раённыя этапы конкурсаў – ”Калядная зорка“, ”На добрую памяць“ і ”ТэхнаЁлка“. Яны аб’ядналі дзясяткі таленавітых школьнікаў і педагогаў.

На выставе-конкурсе ”Калядная зорка“ 42 юныя ўмельцы прадставілі вырабы ў традыцыйных народных тэхніках: прапільное разьбярства, пляценне з бяросты і яловага кораня, роспіс па шкле, вязанне. Шаснаццаць найлепшых работ адабраны на абласны этап.

У межах рэспубліканскай акцыі ”Ёлкі маёй краіны“ журы асабліва адзначыла вязаную кампазіцыю ”Марозныя сябры“ і ”Вясёлых снегавікоў“ з пап’е-машэ.

Не менш цікавымі аказаліся работы конкурсу ”На добрую памяць“, які прымеркаваны да дабрачыннай акцыі ”Нашы дзеці“. Школьнікі падрыхтавалі святочныя падарункі і тэматычныя пано, у тым ліку прысвечаныя 140-годдзю Марка Шагала. Дыпломам першай ступені адзначана работа ”Далучэнне да вытокаў“.

Для аматараў навукі і канструявання прайшоў конкурс ”ТэхнаЁлка“. Удзельнікі прадставілі нестандартныя мадэлі навагодніх сімвалаў, спалучыўшы інжынерны разлік і сучасны дызайн. Сваёй арыгінальнасцю вылучыўся экспанат ”Кінастужка Калядаў“, а ў камандным заліку адзначаны праект у індустрыяльным стылі.

Поспехі навучэнцаў сталі вынікам іх упартай працы і прафесійнай падтрымкі педагогаў, якія дапамаглі рэалізаваць самыя смелыя творчыя ідэі.

В.В.Каржыцкая, загадчык

аддзялення дададковай адукацыі

Author: admin-rcdim