З мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання вучняў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны з 10 па 31 кастрычніка 2022 года быў праведзены раённы этап XXVI рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ”Калядная зорка“.
У арганізацыйны камітэт раённага этапу конкурсу з 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (Багушэўская сярэдняя школа ім. А.Э.Марфіцкага, Беліцкая сярэдняя школа, Какоўчынская сярэдняя школа, Машканская сярэдняя школа ім. А.К.Гараўца, Студзёнкаўская сярэдняя школа ім. П.Л.Бабака, Ходцаўская сярэдняя школа, Яноўская базавая школа ім. Н.Л. Цурана, Багданоўская пачатковая школа, Сярэдняя школа №1 г. Сянно ім З.І. Азгура), установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі), сацыяльна-педагагічнай установы (Сенненскі дзіцячы дом) ад 33 навучэнцаў былі прадстаўлены звыш 30 індывідуальных і калектыўных творчых работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці (роспіс па шкле, лазапляценне, тэкстыль, аплікацыя, мастацкая апрацоўка драўніны і г.д.).