Аб хуткім надыходзе Новага года сведчаць традыцыйна праведзеныя раённыя конкурсы дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці ”Калядная зорка“, ”На добрую памяць“, ”ТэхнаЕлка“.
Удзел у конкурсах дазволіў навучэнцам прадэманстраваць творчыя здольнасці і ўвасобіць уласныя ідэі ў розных намінацыях: ”Зімовыя святы Беларусі“, ”Беларуская зіма“, ”Навагодняя ёлка“, ”Арт-анімацыя“, ”Дызайн-елка“, ”Сімвал года“ і інш.
Конкурсныя работы былі аб’яднаны адной тэматыкай: зіма, Каляды, Новы год, навагоднія гісторыі і казкі. Творчыя вырабы былі выкананы з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной,тэхнічнай творчасці: роспіс па шкле, драўніне, тканіне, праца з тэкстылем, пап’е-машэ, вязанне, саломапляценне, мадэляванне, макетаванне, дрэваапрацоўка, лазапляценне.
Пры ацэньванні работ улічваўся кампазіцыйна-мастацкі ўзровень, якасць выканання, арыгінальнасць ідэі, мастацкае і тэхнічнае ўвасабленне, выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій, спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры.
Старанні канкурсантаў былі адзначаны дыпломамі і падзякай аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама.
Віншуем з узнагародай удзельнікаў конкурсаў ”Калядная зорка“, ”На добрую памяць“, ”ТэхнаЕлка“, а таксама педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў, і жадаем далейшых творчых поспехаў.
В.В.Каржыцкая, загадчык аддзялення
Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі