Лагерь “Радуга”

Вясёлкавыя сустрэчы

Не за гарамі першае верасня. Амаль напэўна, чарговы навучальны год пачнецца з пытання: «Як ты правёў лета?». Аб гэтым з ахвотай і задавальненнем раскажуць 30 выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера «Вясёлка» Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, для якіх арганізатары – педагогі цэнтра падрыхтавалі і на працягу васемнаццаці жнівенскіх дзён правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сярод іх важнае месца адводзілася мерапрыемствам грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці («Гучы, беларускае слова», «Мой горад – любоў мая», «Зарнічка» і г. д.).

Неад’емнай часткай працы лагера было знаёмства дзяцей з бяспечнымі паводзінамі у час летніх канікул. На працягу ўсёй змены праходзілі сустрэчы з прафесіяналамі, прадстаўнікамі розных службаў.

Першым госцем стаў начальнік аддзела дзяржаўнай аўтаінспекцыі Сенненскага РАУС Аляксандар (Віктаравіч) Ястрабаў. У даступнай, займальнай форме ён расказаў падлеткам аб неабходнасці выканання пешаходамі правілаў бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах горада і ўручыў пазнавальную літаратуру, настольныя гульні, з дапамогай якіх дзеці маглі на працягу змены замацоўваць атрыманыя веды.

Аб правілах бяспечных паводзін ля вадаёмаў і ў час купання расказаў прадстаўнік раённага таварыства выратавання на водах Пётр (Парфёнавіч) Мурашэвіч. Маляўнічыя плакаты, перададзеныя ім, былі размешчаны ў кутку бяспекі і пастаянна знаходзіліся ў полі зроку выхаванцаў.

У рамках змены, згодна календару знамянальных дат у жніўні, прайшло мерапрыемства «Урачы свету за мір». Яго правесці запрасілі ўрача дзіцячай раённай паліклінікі Галіну (Іванаўну) Карнічэнка. Цёплая атмасфера, давер паміж удзельнікамі гаворкі сведчылі аб высокім прафесійным узроўні дзіцячага доктара.

Прадстаўнік Сенненскай раённай энэргаінспекцыі Любоў (Сяргееўна) Лаўрэсюк правяла гутарку і прадэманстравала фільм аб правілах карыстання электрапрыборамі, аб недапушчэнні знаходжання побач з лініямі электраперадач, трансфарматарнымі шчытамі.

Яшчэ адным госцем «Вясёлкі» стаў Юрый (Валер’евіч) Пракапенка. Супрацоўнік РАУС у сваёй

гутарцы расказаў аб прафілактыцы супрацьпраўных паводзін падлеткаў і адказаў на шматлікія пытанні дзяцей.

У ходзе экскурсіі ў РАНС выхаванцы пазнаёміліся

з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем, даведаліся, чым займаюцца выратавальнікі падчас свайго дзяжурства.

Усе жадаючыя маглі прымерыць баявую вопратку і адчуць сябе ў ролі выратавальніка. Камандзір аддзялення Сяргей (Мікалаевіч) Насечанка правёў для экскурсантаў хвілінку бяспекі па захаванню мер засцярогі падчас летняга адпачынку, аб недапушчальн

асці свавольства з агнём. Выхаванцы наведалі музей, дзе знаходзяцца творчыя работы пераможцаў раённага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

Аб захаванні і ўмацаванні здароўя расказала Таццяна (Ільінічна) Прачуханава, работнік раённай дзіцячай бібліятэкі. Падчас наведвання ўстановы культуры дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні-віктарыне, дзе ў вясёлай форме замацавалі атрыманыя веды аб асабістай гігіене, правільным харчаванні. А, разгадаўшы крыжаванку, змаглі даведацца, якія віды спорту дапамагаюць захаваць і ўмацаваць здароўе.

На працягу ўсёй лагернай змены бацькі былі задаволеныя, бо іх дзеці цікава

праводзілі вольны час, паўнавартасна аздараўляліся, адкрывалі для сябе шмат новага, знаёміліся з асновамі розных прафесій.

В.Каржыцкая, дырэктар

Сенненскага раённага

цэнтра дзяцей і моладзі