Самы-самы

Удзел у конкурсах – важны складнік у творчым жыцці дзіцяці, у ім закладзены велізарныя адукацыйныя магчымасці, галоўнае імі правільна скарыстацца. Кожнаму падлетку важна ведаць, што яго творчасць запатрабавана і ацэнена па вартасці. Яму важны поспех, у дасягненні якога вялікая роля належыць дарослым: бацькам і настаўнікам. Толькі ў сумеснай працы, маральнай падтрымцы жыццё дзіцяці становіцца цікавым, карысным  і  вядзе да творчага поспеху.

          Такі тытул атрымалі ў нядаўна адбыўшыхся абласных творчых конкурсах  вучні Сенненшчыны.

У абласным этапе XXI рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ”Калядная зорка“ удзельнікі аб’яднання па інтарэсах. ”Сувенір“ (педагог Кучко І.М.) Васілеўская Вікторыя, Гарбачова Марыя, Зубрыцкая Юлія, Пракаповіч Лізавета, Янукова Кацярына з Сярэдняй школы №1 г.Сянно атрымалі дыплом першай ступені. За дасягнутыя поспехі таксама ўзнагароджаны выхаванцы Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі. Камінская Анастасія, Мяснікава Кіра з аб’яднання по інтэрэсах ”Залатая саломка“ (педагог Жаркова Г.М.). Яны атрымалі дыплом другой ступені. Выхаванка Ананьевай К. С. Мандрык Эмілія з гуртка ”Фантазія творчасці“ мае дыплом трэццяй ступені. Гэтыя дыпломы ўрачаны Упраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Каштоўныя падарункі ў выглядзе насценнага календара на 2018 год, сувеніра з выявай лагатыпу рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання ”Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў“ і малюнка пераможца конкурсу ”Лес і яго насельнікі“ атрымалі Шэпелева Ганна з Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі (аб’яднанне па інтарэсах ”Акварэлька“, педагог Польская А.М.), Валчкова Дар’я з Беліцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы (педагог Данілава Г.У.). Абласное журы конкурсу ўручыла дзяўчынкам дыпломы (Ганне за трэцяе месца, Дар’і – за актыўны ўдзел) і салодкія падарункі.

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий