Суботні дзень разам з Вогнікам

29-ы Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі прайшоў пад знакам I рэспубліканскага форуму важатых ”Будучыня за намі!“ у Мінску. Удзел у ім прыняла каля 250 дэлегатаў, з якіх больш за 150-старшыні тэрытарыяльных саветаў ГА ”БРПА“. Для іх былі арганізаваны трэнінгі па камандаўтварэнні, чатырохгадзінны важацкі інтэнсіў ”ProКачай.by“ пад кіраўніцтвам цікавых ментараў. Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў ”кейс“ важатага з неабходнымі метадычнымі матэрыяламі. Прыемным сюрпрызам стала ўручэнне талісмана піянерскай арганізацыі-рысёнка, імя якога Вогнік. Яго атрымала кожная абласная, раённая і гарадская арганізацыя ГА ”БРПА“.

        

У нашым раёне першымі з Вогнікам пазнаёміліся піянерскія дружыны сенненскіх школ падчас квэста-гульні ”Сумленнае піянерскае“. Ад імя свайго талісмана піянеры на васьмі кропках выконвалі тэарэтычныя і практычныя заданні, выяўляючы кемлівасць, творчасць, камандны дух.

         Станоўчыя эмоцыі ў удзельнікаў выклікаў заключны флэш-моб, ўзнагароджанне каманд дыпломамі раённага Савета ГА ”БРПА“ і, вядома, фатаграфаванне з Вогнікам. Талісман прыйшоўся да спадобы не толькі рабятам, але і класным кіраўнікам, якія прынялі непасрэдны ўдзел у квэсце.

         Варта адзначыць, што ўсе прызавыя месцы ў мерапрыемстве занялі каманды ”Альбатрос“, ”Іскрынкі“, ”Сябры“ дружыны імя С. А. Каваленка Сярэдняй школы №1 г. Сянно, на базе якой у мінулую суботу прайшло мерапрыемства.

В Каржыцкая, старшыня РС ГА”БРПА“

Оставить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *