Благотворительная новогодняя елка 2020

З дзевятага снежня па ўсёй краіне крочыць штогадовая дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці“, прысвечаная самаму чароўнаму святу – Новаму году.       26 снежня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося дабрачыннае мерапрыемства, на якое з’ехаліся пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтваў, дзеці, якія выхоўваюцца ў замяшчаючых сем’ях, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці са шматдзетных сем’яў. Першым крокам у святочнай урачыстасці была праца навучэнцаў у творчых майстэрнях па вырабу навагодніх упрыгожванняў і сувеніраў. У фае таксама працавала навагодняя фотазона, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем фатаграфаваліся, у актавай зале дэманстраваліся мультфільмы навагодняй тэматыкі.

         Дабрачынную сустрэчу адкрыла намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама З.С.Фаміна, адзначыўшы, что адыходзячы 2019 год кожнаму з рабят прынёс поспехі, даў новы вопыт, падарыў надзеі і планы на будучыню. Звярнуўшыся да вучняў, яна пажадала ўступіць кожнаму з іх у 2020 год з новымі ідэямі, творчымі ініцыятывамі і стваральнымі памкненнямі.

         Пасля віншаванняў і шчырых слоў удзельнікі свята сустрэліся з героямі спектакля ”Навагоднія IT-прыгоды“, які падрыхтавалі педагогі і навучэнцы Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

         Дабрачынная навагодняя сустрэча падарыла рабятам не толькі салодкія пачастункі, добры настрой, але і галоўнае – веру ў цуды.

 

 В.Каржыцкая, метадыст Сенненскага РЦДіМ

*фото А.А. Карбовского

Оставить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *