Дорым часцінку свайго сэрца!

          Зімовыя канікулы ў разгары. Хоць яны значна карацей, чым летнія, затое заўсёды праходзяць ярка. Усё таму, што на іх прыпадаюць любімыя дзецьмі Святы – Новы год і Каляды – час чараўніцтва і падарункаў. Дзеці вераць у цуд, ды і ў кожнага дарослага дзесьці ў душы жыве надзея, што казка ёсць. Вось і дабрачынная акцыя ”Цуды на Раство“, якая праходзіць зараз у дружынах раёна, дапамагае і дзецям, і дарослым паверыць у казку, у якой добрыя чараўнікі заўсёды дораць сюрпрызы і падарункі. Аднымі з такіх добрых чараўнікоў сталі цімураўцы Багушэўскай сярэдняй школы, выхаванцы Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, члены піянерскай дружыны сярэдняй школы №1 г.Сянно, якія ў пераднавагоднія і калядныя дні наведалі дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы, Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзіцячыя садкі райцэнтра, дзе выхоўваюцца рабяты са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, рабят, якія змагаюцца з цяжкімі хваробамі, пераадольваюць шмат выпрабаванняў і жывуць надзеяй.

         Удзельнікі самай добрай акцыі падарылі часцінку свайго сэрца 78 хлопчыкам і дзяўчынкам, уручыўшы ім прысмакі, кнігі, развіваючыя гульні, мяккія цацкі. Кожны падарунак суправаджала паштоўка з выявай сімвала акцыі-чырвонай рукавічкай і добрымі пажаданнямі Сенненскага раённага Савета грамадскага аб’яднання ”Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя“.

         В. Каржыцкая, старшыня РС ГА ”БРПА“

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий