”Ранішні зарапад“

Гэта з’ява на Сенненшчыне адбываецца ў студзеньскія дні на працягу двух дзясяткаў гадоў, калі праходзіць фестываль дзіцячай творчасці ”Ранішняя зорка“.

         У мінулую суботу 25 студзеня творчы праект аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама і Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі сабраў удзельнікаў сямі намінацый у трох узроставых катэгорыях: юных спевакоў, танцораў, дызайнераў адзення, чытальнікаў, мастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

         У кожным з прадстаўленых 60 сцэнічных выступленняў журы і гледачам была свая асаблівая адметнасць, свой незабыўны почырк. Фестываль быў напоўнены эмацыянальным уздымам, святочнай атмасферай.

         Асаблівы стыль фестывалю гэтага года надала форма яго правядзення – рэпартаж. Ён вёўся з пяці творчых пляцовак ”Мы дзеці твае, дарагая зямля“, ”Пад стракатым парасонам дзяцінства“, ”Mix.up“, ”Літаратурная альтанка“, ”Фестывальны вернісаж“, на якіх прадстаўляліся конкурсныя нумары на розныя тэмы: малой радзімы, вайны, школьнага дзяцінства, міру роднай прыроды.

         Акордным завяршэннем фестывалю была патрыятычная кампазіцыя ”Беларусь моцная“ групы флаг-шоу СШ №2 г. Сянно, якая аб’яднала юных артыстаў і гледачоў. Дарэчы, кожны ўдзельнік ”Ранішняй зоркі“, педагогі, якія падрыхтавалі канкурсантаў, арганізатары фестывалю адчулі сябе неад’емнай часткай вялікай творчай сям’і, сабрацца разам якой прадаставілі магчымасць ўстановы культуры райцэнтра: дзіцячая школа мастацтваў, цэнтр культуры і народнай творчасці.

 

В.В. Каржыцкая, метадыст Сенненскага РЦДіМ

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий