Разнакаляровая мазаіка

”Рознакаляровую“ гульнявую мазаіку 14 ліпеня 2020 года складалі рабяты аграгарадка Студзёнка. У гэтым ім дапамаглі педагогі дадатковай адукацыі Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Н.У.Ткачэнка і В. І. Ліпінская. Пад бадзёрае музычнае суправаджэнне хлопчыкі і дзяўчынкі аздараўленчага летніка ”Вясёлка“ Студзёнкаўскай ДССШ ўдзельнічалі ў рухомых гульнях, наперабой адказвалі на інтэлектуальныя пытанні аб спорце, здароўі, прыродзе роднага краю, з задавальненнем спявалі і танцавалі, практыкаваліся ў конкурсах на логіку, а таксама ўдзельнічалі ў мініяцюрах, ператварыўшыся на імгненне ў акцёраў тэатра пантамімы.

       Па словах рабят і настаўнікаў школы сустрэча падарыла дзецям станоўчыя эмоцыі, знаёмства з педагогамі дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі, дала магчымасць з карысцю правесці вольны час.

В.Каржыцкая, намеснік дырэктара

Сенненскага РЦДіМ

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий