Творчасць. Дабрачыннасць. Павага

         Да Новага Года засталося менш месяца. Ва ўсіх установах адукацыі кіпіць праца па навагоднім афармленні: ствараюцца тэматычныя кампазіцыі, развешваюцца непаўторныя па форме сняжынкі і святочныя гірлянды, удзельнікамі дабрачыннай акцыі ”Цуды на Ражаство“ вырабляюцца падарункі, сярод якіх ёсць простыя, але вельмі цудоўныя прэзенты – гэта паштоўкі.

         У апошні тыдзень лістапада маленькія навагоднія шэдэўры стваралі піянеры і акцябраты – удзельнікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу ”Паштоўка дабра“. Аўтары паштовак, якія былі выкананы у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, камп’ютэрнай графікі, накіравалі віншаванні свайму любімаму герою – талісману беларускай піянерскай арганізацыі Вогніку і выхаванцам Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрната.

         Лепшыя паштоўкі былі выкананы Шарановіч Віялетай з аб’яднання па інтарэсах ”Папяровы горад“ Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Русаковым Арцёмам і Цярэнцьевай Валерыяй з Яноўскай школы, Мальцавай Лінай з Сенненскай школы-інтэрната.

         Зараз вырабы, якія ставараюцца сваімі рукамі, набываюць папулярнасць, бо яны ў адрозненні ад фабрычных маюць сваю разыначку, непаўторнасць. У кожны з іх ўкладзена душа аўтара, яго настрой.

         З душой і павагай да гераічнай гісторыі краіны і подзвіга народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны напрыканцы мінулага навучальнага года школьнікі раёна выраблялі індывідуальныя і калектыўныя работы і накіроўвалі іх у арганізацыйны камітэт рэспубліканскага фестывалю-конкурсу ”Вянок славы“, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.  Творчыя працы юных сенненцаў былі высока адзначаны Беларускім грамадствам памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, якое ўзнагародзіла дыпломамі трэцяй ступені  аўтарскія калектывы і індывідуальныя работы вучняў СШ №2 г.Сянно, Беліцкай ДССШ, Какоўчынскай, Машканскай, Студзёнкаўскай, Ходцаўскай, Яноўскай школ, Сенненскай школы-інтэрната.

         В.Каржыцкая, намеснік дырэктара Сенненскага РЦДіМ

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий