РЦДиМ у галоўнае свята краіны

      У галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці -у Сянно прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў, якія аб’ядналі прадстаўнікоў розных пакаленняў. Актыўны ўдзел у іх прынялі выхаванцы і педагогі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Так, выступленнем ансамбля барабаншчыц ”Феерыя“ быў адкрыты ўрачысты мітынг ”Беларусьмая – гонар і слава”“.

         Ганаровую варту ля помнікаў воінам-вызваліцелям неслі выхаванцы аб’яднання па інтарэсам ”Спарта“. Пранікнёныя словы-заклік заўсёды памятаць пра тых, хто цаной свайго жыцця выратаваў нашу краіну, родную Сенненшчыну ад фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, распавялі выхаванцы цэнтра, якія з’яўляюцца членамі ГА ”БРПА“.

         Ля памятнага знака ”Родны край“ метадыст Коваль В. А. у складзе групы дэфіле дэманстраваў нацыянальны касцюм сенненскага ладу.

         Выступленнем вакальнай групы ”ГаласОк“ і яе кіраўніка Ткачэнка Н.У. пачыналася канцэртная праграма ”Квітней, Радзіма, пад блакітным небам“.

         У вячэрняй канцэртнай праграме ”Наш талент – табе, Беларусь“ ўдзельнічалі два маладыя спецыялісты педагогі дадатковай адукацыі Васілёнак К. М. і Правілава В. В.

         Шматлюдна было на пляцоўцы аквагрыму. Дзятва стаяла ў чаргу, каб педагогі Сакалоўская Е. А. і Васілёнак К. М. з дапамогай фарбаў стварылі непаўторныя і дзіўныя малюнкі на тварах хлапчукоў і дзяўчынак.

         Захаванне гістарычнай спадчыны і традыцый свайго народа-гэта наш абавязак памятаць, што сёння мы жывем, працуем,  выхоўваем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай суверэннай краіне, дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

В.В.Каржыцкая, намеснік дырэктара

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий