Перамагло СЯБРОЎСТВА

Алімпійскія гульні – найвялікшая спартыўная падзея ў свеце, якую з хваляваннем чакаюць мільёны людзей. Атрымаць перамогу на Алімпійскіх гульнях – мара кожнага спартсмена, мэта, да якой адны ідуць усё жыццё, а іншым атрымоўваецца дасягаць яе шмат разоў.

         Сёлета летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня ў сталіцы Японіі. Напярэдадні маштабных спартыўных спаборніцтваў у рамках работы па месцы жыхарства захацелася правесці мерапрыемства цэнтра дзяцей і моладзі, прымеркаванае алімпійскай тэме.

         Выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей Багданоўскай ясляў-сада пачатковай школы з задавальненнем прынялі ўдзел у імправізаваных ”Алімпійскіх гульнях“ і праявілі сілу волі, кемлівасць, спартыўны азарт у конкурсах ”Веславанне на байдарках“, ”Скачкі ў даўжыню“,  ”Валейбол“, ”Бадмінтон“, асвоілі асновы ”коннага спорту“. Прыгожым завяршэннем сталі спаборніцтвы па ”мастацкай гімнастыцы“.

         Вядома, праведзеныя жартоўныя спаборніцтвы не прэтэндуюць на званне Алімпійскіх гульняў, але хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі адчуць сябе сапраўднымі спартсменамі-алімпійцамі. Яны таксама хваляваліся, імкнуліся да перамогі, перажывалі, калі прайгравалі. На шчасце, тых, хто прайграў у спаборніцтвах не было. Перамагло СЯБРОЎСТВА! Каманды-ўдзельніцы  ”Астэрыкс“ і  ”Абелікс“ атрымалі шмат станоўчых эмоцый і салодкія прызы.

                                      А. Гарбачова, метадыст Сенненскага РЦДиМ

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий