”Калядная зорка“

У мэтах развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання і развіцця народных традыцый аддзелам па адукацыі Сенненскага райвыканкама, дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі ”Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ з   8 кастрычніка па 6 лістапада 2021 года быў праведзены раённы этап XXV рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ”Калядная зорка“.

У арганізацыйны камітэт раённага этапу конкурсу ад 55 навучэнцаў былі прадстаўлены звыш 50 індывідуальных і калектыўных творчых работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці (роспіс па шкле, лазапляценне, тэкстыль, аплікацыя, мастацкая апрацоўка драўніны і г.д.).

         Журы конкурса адзначыла высокі ўзровень творчых работ навучэнцаў СШ  № 1 г. Сянно, СШ № 2 г. Сянно, Сенненскага дзіцячага дома, Сенненскага РЦДіМ, Беліцкай ЯССШ.

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий