Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім роспісе. Конкурс садзейнічаў патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнню рэгіянальных народных традыцый, развіццю дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленню і падтрымцы юных талентаў.
За дасягнутыя поспехі ўдзельнікі конкурснага мерапрыемства ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама ў наступных намінацыях:
”Роспіс па шкле“:
Дыплом I ступені – Старчанка Яўгенія, 13 гадоў, творчая праца ”Беларусь праваслаўная“, аб’яднанне па інтарэсах ”Выяўленчае мастацтва“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Беліцкая сярэдняя школа Сенненскага раёна“, педагог Данілава Г.У.;
Дыплом II ступені – Лапо Аліна, 14 гадоў, творчая праца ”Гармонія у прыродзе“, аб’яднанне па інтарэсах ”Мадэляванне“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Студзёнкаўская сярэдняя школа ім. П.Л.Бабака Сенненскага раёна“, педагог Аднарогі А.В.;
Дыплом III ступені – не прысуджаны;
”Роспіс па дрэве“:
Дыплом I ступені – Іванова Варвара, 11 гадоў, творчая праца ”Чароўны млын“, дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Какоўчынская сярэдняя школа Сенненскага раёна“, педагог Ермакова А.М.
Дыплом II ступені – Пракаповіч Лізавета, 14 гадоў, творчая праца ”Хлеб ды соль“, аб’яднанне па інтарэсах ”Мастацкае тачэнне“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа №2 г. Сянно імя А.К.Касінцава“, педагог Румо С.Л.;
Дыплом III ступені – Васілёнак Анжэліка, творчая праца ”Вясновы матыў“, аб’яднанне па інтарэсах ”Краіна фантазій“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Багданаўская пачатковая школа Сенненскага раёна“, педагог Друзь А.С.;
”Роспіс па тканіне“:
Дыплом I ступені – Сірэнка Багдан, 14 гадоў, творчая праца ”Мая сям’я, што назву мае – Беларусь“, аб’яднанне па інтарэсах ”Творчы калейдаскоп“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа №2 г. Сянно імя А.К.Касінцава“, педагог Сірэнка Т.М;
Дыплом I ступені – Берашэвіч Валерыя, 15 гадоў, творчая праца ”Дзве птушкі – дзве душы“, аб’яднанне па інтарэсах ”Батык“ дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“, педагог Сакалоўская К.А.;
Дыплом II ступені – Бярозка Кіра, 14 гадоў, творчая праца ”Б’юць гадзіны на старой вежы“, дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Машканская сярэдняя школа ім. А.К.Гараўца Сенненскага раёна“, педагог Ільюшэнка А.С.
Дыплом III ступені – не прысуджаны.