Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!

Пад такім дэвізам прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“. У ім удзельнічалі пераможцы школьнага этапу,   якія прадэманстравалі сваю выразную дэкламацыю ў чатырох узроставых катэгрыях.

Тэмы выступленняў былі рознымі. Яны прысвячаліся тэме вайны, міру, роднай прыроды, шчаслівага дзяцінства, любові да маці, першага кахання, тэме, якая апявае працу чалавека.

Аўтарамі многіх прадстаўленых твораў з’яўляюцца вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, юбілейныя даты нараджэння якіх адзначаюцца ў нашай краіне ў 2023 годзе (Канстанцыя Буйло, Алесь Бачыла, Ніна Мацяш, Сяргей Грахоўскі, Эдзі Агняцвет і г.д.).

Журы конкурсу, у складзе якога працавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, пачатковых класаў, спецыялісты Сенненскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, педагогічныя работнікі Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі адзначылі актыўны ўдзел чытальнікаў з Сярэдняй школы №1 г.Сянно імя З.І.Азгура, Багушэўскай сярэдняй школы імя А.Э.Марфіцкага, Машканскай сярэдняй школы ім.А.К.Гараўца, Ходцаўскай сярэдняй школы, Яноўскай базавай школы ім.М.Л.Цурана і, кіруючыся ацэначнымі крытэрыямі, вызначылі пераможцаў і прызёраў. У іх ліку Сінякоў Мікіта, Халецкая Таццяна, Красноўская Соф’я (СШ №1 г.Сянно), Догіль Антон (СШ №2 г.Сянно), Гаранькова Паліна, Пруднікава Ангеліна, Фёдараў Арцём (Багушэўская СШ), Міхеева Вера, Яблакава Марыя. Султанаў Уладзімір (Машканская СШ), Драгун Цімафей, Салаўёва Маргарыта (Ходцаўская СШ), Цярэня Юлія (Яноўская БШ).Рабяты ўзнагароджаны ступеннымі дыпломамі адзела па адукацыі.

20 юных чытальнікаў атрымалі дыплом удзельніка раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу, які праходзіць штогод у мэтах выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі.

Author: admin-rcdim