Беларусь мая гордасць і слава

Сянно адзначыў галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, якія дазваляюць зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.

Наш цэнтр прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы раённага мерапрыемства «Беларусь мая гордасць і слава». У яго ўрачыстым адкрыцці выступіў ансамбль барабаншчыц «Феерыя», які напярэдадні быў запрошаны ў г. Мінск і ўзначаліў арт-парад «Пад сцягам з вышыванкай» у рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Дзень вышыванкі», якая прахадзіла пад эгідай ЦК ГА «БРСМ».

На святочнай сцэне танцавальны гурт «Лілітоны» яскрава выступіў з кампазіцыяй «Бульба».

Жыхарам горада, а таксама гасцям з Расіі, дэлегацыі г.Пачынак Смаленскай вобласці  свае вырабы прадэманстравалі гурткоўцы аб’яднаннняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці. Таксама ў выставе ўдзельнічалі работы  вучняў школ раёна.

У ганаровай Вахце Памяці ля помніка воінам–вызваліцелям  у цэнтральным парку стаялі ўдзельнікі аб’яднанння па інтарэсах «Спарта» ваенна-патрыятычнага профілю.

«Дзяцінства куток», – так называлася гульнёвая пляцоўка для дзяцей, яе правялі педагогі цэнтра разам з супрацоўнікамі дзіцячай раённай бібліятэкі.

Добрую адзнаку атрымаў сацыяльна значны праект «Музейны дэсант», які стартаваў у знамянальны дзень. Экскускурсіі па экспазіцыях «Быт беларускіх сялян», «Салдат заўсёды салдат», «Вясёлка рукатворных цудаў» правадзілі выхаванцы цэнтра дзяцей і моладзі, вучні школ   раёна.  У імправізаваным музеі прадстаўляліся экспанаты музеяў устаноў адукацыі: Машканскай ДССШ, Беліцкай ДССШ, Какоўчынскай ДССШ, Студзёнкаўскай ДССШ, Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната, Ульянавіцкай ДСБШ.

Па водгуках старшыні Сенненскага райвыканкама В.А. Чарадніка,  главы муніцыпальнага савета Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці А.У.Голуба дадзены праект садзейнічае ажыццяўленню асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці, накіраваны на фарміраванне ў моладзі сацыяльнай актыўнасці, патрыятычнага пачуцця і вернасці сваёй Радзіме.

В.В.Каржыцкая

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *