Творчая група педагогаў цэнтра дзяцей і моладзі 11 кастрычніка на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу гульнявых праектаў “Гуляюць дзеці – гуляем мы” прадставіла праект “Ля вытокаў даўніны глыбокай”. Гульнявая праграма была прымеркавана Году гістарычнай памяці. У яе аснову пакладзена легенда аб горадзе Сянно. Гульні, якія правадзіля з залай, суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй і музычным афармленнем фальклорнай тэматыкі. Гульнявы праект спрыяў далучэнню вучняў да нацыянальнай культуры, фарміраванню пачуцця гонару за гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа. Праект адзначаны дыпломам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі ў намінацыі “Развіццё гульнявой дзейнасці”.
В.В.Каржыцкая, намеснік дырэктара