Згулялі ў ”Піянерскі квіз“

        У мерапрыемстве, накіраваным на папулярызацыю культурна-змястоўнага, інтэлектуальна узбагачанага вольнага часу членаў ГА ”БРПА“, павышэнне іх інтэлектуальнага ўзроўню, удзельнічалі каманды з ліку навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту (акцябраты) і сярэдняга школьнага ўзросту (піянеры), якія прадставілі піянерскія дружыны школ раёна.

        Сенненскім раённым цэнтрам дзяцей і моладзі, арганізатарам раённага этапу рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ”Піянерскі квіз“, выкарыстоўваліся сучасныя IT-тэхналогіі. Так, у сярэдзіне мінулага месяца ў дыстанцыйнай форме на пляцоўцы Google адбылася гульня для акцябрат. Праз два тыдні ў гульню з больш складанымі заданнямі ўступілі каманды піянераў, у правядзенні якой ўжывалася сістэма віртуальнага кіравання навучання Moodle. Для выяўлення каманды-пераможцы 4 лютага 2021 года прайшоў капітанскі тур гульні з выкарыстаннем праграмы відэаканферэнцыі Zoom.

        Для акцябрат у квізе былі прайграныя шэсць розных тэм: ”Матэматычны патруль“, ”У гасцях у казкі“, ”У свеце прафесій“, ”Музычная старонка“, ”Хутка-хутка Новы год“, ”Дружныя рабяты“. Для піянераў у гульні былі прадстаўлены тэмы: ”Сусвет Гары Потэра“, ”Моцна любіш спорт, дакажы“,”Што ты ведаеш пра гісторыю Беларусі?“, ”Дзе логіка?“, ”Сябры чалавецтва“, ”Навагодняя“.

        Падача многіх пытанняў суправаджалася медыя-матэрыялам у фармаце відэа ці аўдыё.

        Найбольшую эрудыцыю, вобразнае і лагічнае мысленне, прыёмы разумовых дзеянняў прадэманстравалі ўдзельнікі каманд Багушэўскай СШ, СШ №1 г. Сянно, СШ №2 г. Сянно, Сенненскай школы-інтэрната, Ходцаўскай ДССШ, Беліцкай ДССШ, Студзёнкаўскай ДССШ Багданоўскай ДСНШ.

        На абласным этапе ў інтэлектуальным батле, які пройдзе ў другой палове лютага, удастоены гонару змагацца дзве каманды: каманда акцябрат ”Зорачкі“ СШ №1 г. Сянно і піянерская каманда ”Данка“ Багушэўскай СШ.

В.А.Коваль, метадыст Сенненскага РЦДіМ

Author: admin-rcdim

Добавить комментарий